Асноўная прадукцыя «Беларуськалію» пад санкцыі ЕС, верагодна, не трапіла
Рашэнне ЕС пра сектаральныя санкцыі супраць беларускага рэжыму мае шэраг важных дэталяў, пазначаных у дадатку, паведамляе «Еўрарадыё».
![preview_19.jpg preview_19.jpg](/img/v1/images/preview_19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напрыклад, з фінансавымі інструментамі ЕС цяпер не змогуць працаваць толькі Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк.
Забароненыя калійныя ўгнаенні, што ўтрымліваюць менш за 40% калію або больш за 62%. Асноўная прадукцыя беларускіх заводаў змяшчае ад 40% да 60% калію — гэта значыць, што абмежаванні частковыя. Але ёсць у санкцыях і такі пункт — "усе іншыя" ўгнаенні з каліем. Што гэта значыць, не да канца зразумела.
З прадукцыі для вытворчасці тытуню ў Беларусь з ЕС нельга ўвозіць фільтры, паперу для тытуню, араматызатары і тэхніку для вырабу цыгарэт.
Нафтапрадукты для экспарту, мяркуючы па ўсім, забароненыя толькі цёмныя — напрыклад, бітум. Бензін пастаўляць у Еўропу, верагодна, па-ранейшаму можна.