Прэм’ер Нідэрландаў адмовіўся ўдзельнічаць у саміце «Расія — ЕС», калі там будзе Пуцін

Прычына — у збітым над Данбасам «Боінгу» ў 2014 годзе.

mark_rute.jpg

Прэм’ер Нідэрландаў Марк Рутэ адмовіўся ўдзельнічаць у саміце «Расія — ЕС», калі там будзе прысутнічаць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Сваё рашэнне Рутэ звязаў са збітым у ліпені 2014 года над Данбасам «Боінгам» «Малайзійскіх авіяліній», які выконваў рэйс Амстэрдам — Куала-Лумпур. У той авіякатастрофе загінулі 298 чалавек. Па версіі міжнароднай расследавацельнай групы, самалёт збілі ракетай з комплексу «Бук», які належаў расійскаму Міністэрству абароны. Масква сваё дачыненне адмаўляе.

Паводле «Радыё Рацыя».