Прадстаўніца Дзярждэпартамента: ЗША вітаюць новыя сектаральныя санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі
Злучаныя Штаты Амерыкі вітаюць увядзенне новых сектаральных санкцый Еўрасаюзу супраць афіцыйнага Мінску і будуць назіраць за развіццём сітуацыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта заявіла намесніца памочніка дзяржаўнага сакратара
ЗША Кара МакДональд на анлайн-форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў», які
арганізавала беларуская дыяспара.
«ЗША, як і многія краіны па ўсім свеце, былі глыбока
натхнёныя мірным пратэстам беларусаў за магчымасць прагаласаваць на свабодных
і сумленных выбарах, — цытуе дыпламатку БелаПАН. — Але рэжым Лукашэнкі на
мірнае жаданне дэмакратычных перамен адказаў рэпрэсіямі і гвалтам».
Паводле «Свабоды».