Бараўлянскі спецлясгас адмаўляў знос крыжоў у Курапатах. Пракуратура абавяргае

Журналіст і грамадскі актывіст Дзяніс Івашын атрымаў з Генпракуратуры адказ на свой зварот з нагоды зносу металічных крыжоў у Курапатах 13 красавіка.

На месцы крыжоў паставілі агароджу і высадзілі дрэвы. Фота: Радыё Свабода

На месцы крыжоў паставілі агароджу і высадзілі дрэвы. Фота: Радыё Свабода

Нагадаем, 13 красавіка ва ўрочышчы Курапаты адбылася другая хваля «крыжалому»: невядомая арганізацыя знесла 26 металічных крыжоў, якія стаялі ля кальцавой. На іх месцы паставілі жалезны плот.
Тады не ўдалося выявіць асоб, якія вырывалі крыжы. Дырэктар Бараўлянскага спецлясгасу (гэтая арганізацыя адказвае за «добраўпарадкаванне» мемарыялу) Аляксандр Мірановіч адмаўляў датычнасць сваёй установы да вандалізму.
«Да гэтага лясгас ня мае ніякага дачынення. Нават не ведаю, што там нешта знікла, зараз паеду адмыслова пагляджу. За агароджай – гэта ўжо не наша тэрыторыя, мы на ёй нічога не рабілі», — сказаў ён.
Аднак з адказу Генпракуратуры вынікае, што чыноўнік схлусіў. 
«У ходзе праверкі выяўлена, што ўласнік (карыстальнік) гісторыка-культурнай каштоўнасці ДСЛГУ «Бараўлянскі спецлясгас» праведзены работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, а таксама на падставе дагавора падраду выкананы работы па вырабе і ўстаноўцы агароджвання», — сказана ў дакуменце.