У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД (фота)
У Курапатах знесьлі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі. Фотарэпартаж ад svaboda.org.
![На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы](/img/v1/images/8bb8d9eb_e40d_4895_93ae_117c00899a24_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы
![Так выглядалі прыдарожныя крыжы да пачатку зносу, 5 красавіка 2019 Так выглядалі прыдарожныя крыжы да пачатку зносу, 5 красавіка 2019](/img/v1/images/4796b79d_e81f_4e94_a910_6b6d35f99afb_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядалі прыдарожныя крыжы да пачатку зносу, 5 красавіка 2019
![5be7f3ce_4dfc_42cd_935a_5dc65c20e0eb_w650_r0_s.jpg 5be7f3ce_4dfc_42cd_935a_5dc65c20e0eb_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/5be7f3ce_4dfc_42cd_935a_5dc65c20e0eb_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![e5a9274a_5c01_4f15_9ace_d784673eed39_w650_r0_s.jpg e5a9274a_5c01_4f15_9ace_d784673eed39_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/e5a9274a_5c01_4f15_9ace_d784673eed39_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На плот пачапілі вазоны з хваёвымі галінкамі
![d0fc1e09_7b1e_4727_8b6a_d79a3da88cd7_w650_r0_s.jpg d0fc1e09_7b1e_4727_8b6a_d79a3da88cd7_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/d0fc1e09_7b1e_4727_8b6a_d79a3da88cd7_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![55b741af_ed90_49f8_851d_99f2d9ee3e26_w650_r1_s.jpg 55b741af_ed90_49f8_851d_99f2d9ee3e26_w650_r1_s.jpg](/img/v1/images/55b741af_ed90_49f8_851d_99f2d9ee3e26_w650_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Звонку засталіся толькі 4 драўляныя крыжы з усходняга боку. Каля іх стаяў аўтамабіль рабочых, які імкліва з'ехаў
Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і добраўпарадкаванні».
«Гэта нашая традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радуніцай», — сказаў старшыня Мінскага абласнога абʼяднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.
У суботніку ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек. З іх каля 40 членаў БРСМ, а таксама прадстаўнікі абʼяднання «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і ветэранскіх арганізацый.
![На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі](/img/v1/images/69ef6f2a_a47d_41ef_97c2_c95ec65b5733_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі
Знос крыжоў уздоўж МКАД у Курапатах пачаўся 4 красавіка. Тады знеслі 70 крыжоў і паставілі плот вакол урочышча.
![3f920780_411f_4600_93fc_3f75fde2d05d_w650_r0_s.jpg 3f920780_411f_4600_93fc_3f75fde2d05d_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/3f920780_411f_4600_93fc_3f75fde2d05d_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.