БХД сабрала больш за 4200 подпісаў за вызваленне ксяндза Лазара
Аргкамітэт "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.

Па стане на 12:50 27 жніўня 3054 подпісы сабраныя праз інтэрнэт і больш за 1150 подпісаў на падпісных аркушах каля касцёлаў. Зборшчыкі БХД адзначаюць, што большасць ксяндзоў не забараняе распаўсюд петыцыі і не перашкаджае парафіянам падпісвацца.
БХД плануе праводзіць збор подпісаў за ксяндза Лазара да ягонага вызвалення і заклікае ўсіх каталіцкіх вернікаў і неабыякавых людзей далучацца да кампаніі "Свабоду ксяндзу Лазару!".
Нагадаем Уладзіслаў Лазар быў затрыманы КДБ 31 траўня — амаль тры месяцы таму. У чым ён абвінавачваецца, невядома дагэтуль.