БДУ, Лінгвістычны, БГЭУ і іншыя. Студэнты беларускіх ВНУ працягваюць акцыі пратэсту

Навучэнцы ўстаноў вышэйшай адукацыі, нягледзячы на рэпрэсіі, па-ранейшаму смела выказваюць грамадзянскую пазіцыю.

Марш студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Фота https://t.me/s/studentyby

Марш студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Фота https://t.me/s/studentyby

Ва ўніверсітэтах сёння адбываюцца акцыі пратэсту, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы». У галоўным корпусе БДУ сотня студэнтаў зладзіла «сядзячую забастоўку», студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта выйшлі з плакатамі на вуліцу і спявалі, Эканамічны ўніверсітэт зладзіў на марш да галоўнага корпуса, выйшлі на вуліцу біёлагі, радыёфізікі і сацыёлагі БДУ, адбыліся акцыі і ў іншых ВНУ.