З Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова, дзе вучыўся Лукашэнка, адлічваюць двух студэнтаў
З альма-матэр (МДУ ім. Куляшова) Аляксандра Лукашэнкі адлічылі двух студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, паведамляе «Белсат».

Ранкам 12 кастрычніка ў МДУ імя А. Куляшова падпісаны прыказ аб адлічэнні студэнта 2-га курса гісторыка-філалагічнага факультэту Сяргея Есаўленка. Такі ж самы прыказ чакае і студэнт 4-га курса аддзялення «журналістыка» Міхась Борыс.

Але ж рэальнымі падставамі для адлічэння стала грамадска-палітычная актыўнасць маладых людзей. Сяргей завітаў на акцыю БРСМ з бчб-сцягам, а пасля зладзіў міні-пікет пад МДУ. Міхась браў удзел у акцыях пратэсту, за што суд прысудзіў яму содні і штраф па двум пратаколам.
Пры гэтым Сяргею Есаўленка адразу пасля адлічэння ўручылі позву ў ваенкат — хлопца забіраюць у войска.