«Ненавіджу вас, АМАП!» Знакамітая біятланістка Надзея Скардзіна адрэагавала на затрыманне Мікіты Домрачава

Алімпійская чэмпіёнка і сяброўка Дар'і Домрачавай коратка, але моцна выказалася з нагоды затрымання і збіцця Мікіты Домрачава.

«Ненавіджу вас, АМАП! Вы слабавікі, а не сілавікі! І з кожным пабітым вы робіцеся слабей і слабей, ператвараецеся ў нелюдзяў! Дакладней, вы ўжо ператварыліся ў іх», — напісала Скардзіна ў сторыс свайго інстаграма.

Мікіта Домрачаў быў жорстка затрыманы падчас учорашняга Марша Гонару. Гэта адбылося на вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Пазней яго вызвалілі, саставіўшы пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Дар'я Домрачава пра затрыманне брата дагэтуль ніяк не выказвалася.