Беларусь зноў падоўжыла ваенныя вучэнні — які ўжо раз
Ваенныя вучэнні ў Беларусі зноў падоўжылі — як мінімум да 23 ліпеня.
Пра тое, што ваенныя вучэнні працягваюцца, кажа графік іх правядзення на беларускіх палігона, піша www.pravda.com.ua.
У цэлым, падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах на гэты момант выглядае наступным чынам:
- Барысаўскі палігон (227-ы) да 23.07;
- Стрэльбішча №1 пад Мінскам (Уручча) да 23.07;
- Гожскі палігон (пад Гродна) да 22.07;
- Брэсцкі палігон да 23.07;
- Рэпішча (Асіповічы) да 22.07;
- Мар'іна Горка да 23.07;
- Лосвіда (пад Віцебскам) да 23.07;
- Нёман (пад Бярозаўкай) да 22.07;
- Абуз-Лясны (пад Баранавічамі) 22.07;
- Чапялёва (пад Слонімам) да 22.07;
- Даманава (пад Івацэвічамі) да 22.07;
- Стрэльбішча пад Старымі Дарогамі да 22.07;
- Заслонава (пад Лепелем) да 23.07.
Агульная колькасць прадаўжэння вучэнняў склала 12 тыдняў.