Беларуская «Karčma 1863» у Вільні святкуе свае першыя ўгодкі. Фота
Адна з найбольш папулярных беларускіх рэстарацый Вільні святкуе свой першы дзень народзінаў! З нагоды яскравай падзеі арганізатары падрыхтавалі для гасцей забаўляльную праграму з беларускім каларытам: сярод івэнтаў будуць як інтэлектуальныя актыўнасці, так і магчымасць душэўна адпачыць у кампаніі крутых беларусаў.
Увесь гэты тыдзень, з 22 па 28 студзеня, у «Карчме» штодзень будуць праходзіць святочныя сустрэчы і мерапрыемствы. Абраць івэнт (ці ўсе!) можна па каляндарыку, які мы пакідаем ніжэй.
Вось такі расклад:
- 24 студзеня, серада, 19:00 — квіз, прысвечаны Паўстанню Кастуся Каліноўскага
- 25 студзеня, чацвер, 19:00 — сустрэча з размовамі на гістарычную тэматыку
- 26 студзеня, пятніца — музычны вечар з беларускім караоке
- 27 студзеня, субота, з 12.00 да 18.00 — квэст па горадзе, прысвечаны Паўстанню
- 27 студзеня, субота, 19.00 — Васіль Калач у літаратурным монаспектаклі «Сшытак першы. Помста»
- 28 студзеня, нядзеля — размова з Аляксандрам «Кусь» Клачко «За што беларусы змагаюцца ва Украіне. Досвед добраахвотніка».
Учора ў «1863» адбыўся першы івэнт — беларусы Літвы (і не толькі) сабраліся паспаваць беларускія народныя творы. «Купалінка», «Крынічэнька» ды «Гарэла сосна, палала» гучалі, здаецца, на паўцэнтры Вільні, бо атрымаць тэкст на паперы і прыняць удзел у спевах мог любы жадаючы. Нават калі твор невядомы — нічога страшнага, матыў схопліваецца імгненна!
Калі вы знаходзіцеся ў Літве ці плануеце вандроўку ў Вільню на гэтым тыдні, абавязкова зазірніце па прыгоды!