«Нашыя народы выбралі свабоду». У Вільнi ўшанавалі памяць удзельнікаў паўстання Каліноўскага
У нядзелю, 21 студзеня, на могілках Росы ў Вільні прайшла акцыя ўшанавання герояў паўстання 1863-1864 года. Удзел у ёй узялі лідарка дэмакратычных сіл Беларусi Святлана Ціханоўская, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, амбасадар Украіны Пятро Бешта.
![Тут і далей фота «Салідарнасці» Тут і далей фота «Салідарнасці»](/img/v1/images/1_884.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тут і далей фота «Салідарнасці»
Наўседа падкрэсліў важнасць гэтай гістарычнай падзеі. Тое,
што народы аб'ядналіся, каб аказаць супраціў расeйскай імперыі. I асабліва падкрэсліў, што нашыя народы
адзіныя, і гэта важна і праз гады — падтрымліваць
Украіну і Беларусь.
На мерапрыемства прыйшлі шмат беларусаў. Як паведамiў карэспандэнт «Салiдарнасцi» з месца падзеі, усіх спікераў перакладалі на літоўскую. Святлана Ціханоўская распавядала на роднай мове:
— Як у XIX стагоддзі нашыя народы выбралі свабоду, а не рабства, дэмакратыю, а не тыранію, так і сёння нашыя народы супольна разам супрацьстаяць расейскай імперыі і адзінаму ворагу.
Але яна перакананая, што ў Расіі нічога не атрымаецца і тыранія не выйграе. Выйграе менавіта дэмакратыя.
Пасля ўскладання ў капліцы кветак ад чатырох дзяржаў, кожны з чатырох прадстаўнікоў краін сказаў сваю прамову, далей быў вайсковы салют і наведаць капліцу змаглі ўсе жадаючыя. У прыватнасці, на могілках была вялікая беларуская дыяспара. Актывісты ўсклалі кветкі да месцаў пахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
У капліцы на віленскіх Росах у 2019 годзе перапавахалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.