Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна застанецца ва Украіне!
Цяпер дакладна: беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне.

Рашэнне пра высылку Карыны Пацёмкінай скасаванае, штамп у пашпарце ануляваны. Пра гэта паведаміла дэпутат Ірпенскай гарадской рады Міхайліна Скорык-Шкараўская на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Цяпер афіцыйна: грамадзянка Беларусі Карына Пацёмкіна застаецца ва Украіне».
Нагадаем, Карына Пацёмкіна — беларуска, якая жыла і валанцёрыла ў Бучы. 30 чэрвеня Кацярыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валанцёрскую дзейнасць ва Украіне. А 6 ліпеня стала вядома, што ў Карыны Пацёмкінай не прынялі дакументы на легалізацыю ва Украіне і дзяўчына мусіла пакінуць тэрыторыю Украіны да 15 ліпеня.

Між тым, сама праблема таго, што беларусам масава не дазваляюць заставацца ва Украіне, застаецца. Зрэшты, як і тое, што не зразумела, ці будзе магчымасць працягнуць часовы ВНЖ для іншых беларусаў, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны.