Беларускі дыпламат у Кіеве спрабаваў выклікаць супраць пікетоўцаў паліцыю

Кіеўскія анархісты пікетавалі сёння амбасаду Беларусі ва Украіне. Акцыя адбылася ў знак салідарнасці з актывістамі, затрыманымі падчас «Маршу недармаедаў» у Мінску.

169dabd1_c5a2_4cd4_aa75_e05b7dfbadc9_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.jpg

Анархісты прынцыпова не паведамлялі пра акцыю паліцыю, у выніку чаго адбыўся канфлікт з аховай амбасады. Да пікетоўцаў выйшаў беларускі дыпламат, які прадставіўся «саветнікам у пытаннях бяспекі» і заявіў, што акцыя «несанкцыяваная».

b76c9595_def2_4af5_89e5_9b6fbc9b39c6_w650_r0_s.jpg

У адказ пратэстоўцы заявілі, што ва Украіне вулічныя акцыі не патрэбна санкцыянаваць.

1a96b8ee_3c05_4da7_a500_12230ab0efee_w650_r0_s.jpg

«Тут вам не Беларусь. Мы не баімся!» — запярэчыў яму адзін з удзельнікаў.

c28139ce_11fc_418f_8477_e343522ef0d4_w650_r0_s.jpg

Пасля гэтага анархісты пачалі задаваць пытанні наконт затрыманых у Мінску. Супрацоўнік амбасады праігнараваў пытанні і вярнуўся ў будынак, каб выклікаць паліцыю. Аднак да канца акцыі яна так і не прыехала.

7a5c5b20_21b3_43b7_9b47_cc34e80d3fd8_w650_r0_s.jpg


Ва Украіне, каб арганізаваць мірную акцыю, непатрэбны дазвол уладаў. Дастаткова заявіць пра яе правядзенне ў паліцыю альбо гарадскім уладам.

3dc146e4_08ed_472c_b4e3_e5c9bb92407f_w650_r0_s.jpg

Анархісты скандавалі: «Усе рэпрэсіі — дарма» і «Свабоду ўдзельнікам сацыяльнага маршу!». Акцыя працягвалася каля 20 хвілінаў.
www.svaboda.org