Акцыя салідарнасці з затрыманымі «недармаедамі» ў Санкт-Пецярбургу

У Санкт-Пецярбургу 17 сакавіка палітычныя актывісткі правялі акцыю салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі падчас акцый «недармаедаў» 15 сакавіка.

На спінах удзельніц былі нашыўкі «Свободу белорусским анархист_кам» і «Из черной резины сделана власть» (цытата з песні беларускага панк-гурта Contra la Contra)

На спінах удзельніц былі нашыўкі «Свободу белорусским анархист_кам» і «Из черной резины сделана власть» (цытата з песні беларускага панк-гурта Contra la Contra)


Як сцвярджаецца ў заяве групы, мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да незаконных затрыманняў у Беларусі і пратэст супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.
«Мы жадаем затрыманым анархістам і анархісткам, а таксама ўсім, хто пацярпеў ад рэжыма, хуткага вызвалення», — гаворыцца ў заяве ад імя «калектыву актывістак Санкт-Пецярбурга». 

picier_7.jpg


На дзверы консульства наляпілі ўлёткі з цытатай Аляксандра Лукашэнкі «Народ белорусский рискнул и избрал меня президентом. Это бывает чрезвычайно редко в истории и больше, возможно, не будет».
Таксама на прыступках консульства раздушылі цыбулю (па-расійску «лук»), на знак таго, што ўлада Лукашэнкі не вечная, «хоць і душыць народ ужо дваццаць гадоў».
Акцыя распачалася як адзіночны пікет — насупраць консульства паўстала дзяўчына з плакатам «Лукашенко, отпусти». Да яе падышоў паліцэйскі і пачаў правяраць дакументы.

picier_5.jpg


picier_3.jpg


Скарыстаўшыся момантам, пакуль на ганку консульства не было аховы, дзве іншыя актывісткі наляпілі на дзверы ўлёткі і раздушылі цыбулю на прыступках. 

picier_6.jpg


picier_2.jpg


Ахова консульства спрабавала іх злавіць, але беспаспяхова. Затрымалі толькі дзяўчыну, якая стаяла з плакатам.

З телефоннай размовы аднаго з паліцэйскіх: — Скажите консульским, чтоб лук охраняли!..


У выніку на месца прыехалі два патрулі паліцыі, адзін з якіх выклікаў мінак, які сцвярджаў, што акцыя праплочаная ЦРУ. Дзяўчыну, якая стаяла з плакатам, даставілі ў пункт паліцыі і ўзялі пісьмовыя тлумачэнні наконт яе ўдзелу ў акцыі. Даведаўшыся, што яе месца нараджэння — Украіна, паліцэйскія паспрабавалі высветліць, ці часта актывістка наведвае радзіму і ці засталіся там сваякі, а таксама распачалі філалагічную дыскусію на тэму «на Украине или в Украине». Праз 15 хвілін актывістку адпусцілі.

picier_4.jpg


Усе фота прадастаўленыя ўдзельнікамі акцыі