Яўген Васьковіч абавясціў галадоўку ў ізалятары
Асуджаны на 15 сутак арышту ўдзельнік мітынгу пратэсту недармаедаў у Бабруйску Яўген Васьковіч ад 16 сакавіка пачаў за кратамі галадоўку пратэсту.
![Яўген Васьковіч, архіўнае фота Яўген Васьковіч, архіўнае фота](/img/v1/images/f99a35de_a8fa_45fb_99bb_1cc5e97281c2_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яўген Васьковіч, архіўнае фота
Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка асуджанага Александрына.
14 сакавіка суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.
13 сакавіка міліцыя двойчы прыходзіла дадому да Васьковіча і двойчы сыходзіла безь яго. Першы раз міліцыянты прыйшлі без позвы, другі раз з няправільнай. Забралі толькі з трэцяга разу.