За час сакавіцкіх пратэстаў амаль 200 асобаў трапілі пад пераслед
Размах судовага канвееру і прэвентыўных затрыманняў, зладжаных уладамі, уражвае.
![darmaediakcia__1_of_1__10_logo_1.jpg darmaediakcia__1_of_1__10_logo_1.jpg](/img/v1/images/darmaediakcia__1_of_1__10_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» па стане на 16 красавіка, 197 асобаў зазналі арышты, затрыманні альбо атрымалі штрафы ў сувязі з правядзеннем Маршаў недармаедаў.
Апошнія чатыры дні па ўсёй краіне разглядаецца вялікай колькасць адміністрацыйных справаў («судовы канвеер»), вынікам якіх становяцца адміністрацыйныя арышты альбо прызначэнне вялізных штрафаў.
Часам ахвярамі рэпрэсіяў становяцца людзі, якія нават не бралі ўдзел у акцыях пратэсту.