Расійскага актывіста аштрафавалі за рэпост навіны пра суд за рэпост
Чувашскага актывіста "Адкрытай Расіі" Дзмітрыя Сямёнава аштрафавалі на тры тысячы рублёў за рэпост навіны пра тое, як яго судзілі за рэпост фатаграфіі дэпутата Дзярждумы Віталя Милонова.
У лістападзе 2016 года Дзмітрыя Сямёнава аштрафавалі на дзве тысячы рублёў за два рэпосты фотаздымкаў дэпутата Мілонова ў футболцы з лозунгам "Праваслаўе або смерць", хоць самому парламентару ніколі не даводзілася апраўдвацца перад следчымі за гэты слоган.
Пасля гэтага Сямёнаў рэпостнуў навіну аб судовых пасяджэннях, дзе ў подпісах зноў быў гэты лозунг. Тады на Сямёнава завялі яшчэ адну адміністрацыйную справу аб распаўсюджванні экстрэмісцкай матэрыялаў.
Як перадае "Адкрытая Расія", да гэтага кіберактывіста аштрафавалі на тысячу рублёў за перапост фатаграфіі былога "народнага губернатара" Данецкай вобласці Паўла Губарава ў форме РНЕ, бо прызналі, што эмблема РНЕ ўяўляе сабой разнавіднасць свастыкі.
У 2010 годзе Чаромушкінскі суд Масквы прызнаў слоган "Праваслаўе або смерць" экстрэмісцкім, але праз год Люблінскі суд Масквы ўжо не знайшоў у слогане прыкмет распальвання варожасці.
Сам Віталь Мілонаў таксама лічыць, што лозунг на яго футболцы нельга лічыць экстрэмісцкім. Аднак, нягледзячы на рашэнне Люблінскага суда, лозунг па-ранейшаму застаецца ў федэральнай спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў пад нумарам 865.
Паводле ВВС