Парашэнка: Не разгойдвайце Украіну — можам згубіць дзяржаўнасць
Пётр Парашэнка лічыць, што ва Украіне шмат хто блытае дэмакратыю і махноўшчыну, ён абяцае жорстка процідзейнічаць анархіі і патрабуе на разгойдваць краіну.
Украіна можа
страціць дзяржаўнасць, калі яе грамадзяне не ўсвядомяць, што манаполію на
прымяненне сілы мае толькі дзяржава. Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў падчас
выступу з нагоды пачатку святкавання 100-годдзя падзей Украінскай рэвалюцыі
1917–1921 гадоў у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны.
"Папярэджваю тых, хто выходзіць за рамкі названых прынцыпаў, закону і здаровага сэнсу, што я буду процідзейнічаць усім тым, хто будзе спрабаваць ва ўгоду Расіі насадзіць у Украіне беспарадак і анархію. Буду процідзейнічаць і перакананнем, і сілай праваахоўных органаў", — цытуе Парашэнка яго прэс-служба.
Па словах Парашэнкі, "у сённяшняй Украіне многія блытаюць дэмакратыю з махноўшчынай".
"Мы згубім дзяржаўнасць, калі ўсе і кожны не ўсведамляе, што манаполію на прымяненне сілы мае толькі дзяржава, што ўсе акцыі пратэсту павінны насіць выключна мірны характар, што прыхільнасць да зброі трэба дэманстраваць толькі на фронце, а чыгуначныя шляхі варта падрываць ня тэрыторыі ворага, а не ў тыле ўласных войскаў", — сказаў Парашэнка.
Ён заклікаў усе палітычныя сілы краіны ўлічваць у сваёй унутрыпалітычнай барацьбе складаныя знешнія абставіны, у якіх будуе сваю еўрапейскую будучыню Украіна.
"Хочаце змагацца супраць прэзідэнта — вельмі прашу, на тое вы і апазіцыя. Але Украіну не разгойдвайце і не падпальвайце!" — рэзюмаваў Парашэнка.
Паводле Корреспондент.net