Беларусы зымітавалі камеру ЦІП на плошчы Перамогі ў Мінску

Крэатыўная акцыя ад беларускіх жанчын уражвае.

photo_2020_08_22_17_01_35.jpg

На плошчы Перамогі адбылася акцыя «Мая камера», арганізаваная вязнямі ЦІП на Акрэсціна. Экс-арыштанты намалявалі на асфальце контуры камеры, разлічанай на 6 чалавек, і ўсталі туды разам, у колькасці 50-і вязняў, як і было на самай справе.

photo_2020_08_22_17_01_34.jpg


Падчас акцыі арганізатары ўключылі запіс расповядаў тых, хто перажыў утрыманне на Акрэсціна.

photo_2020_08_22_17_01_35__2_.jpg


У акцыі ўдзельнічалі і неабыякавыя людзі, якія самі не былі затрыманыя, але не застаюцца ў баку. Вальжына Шутава, удзельніца акцыі: «Я прыйшла паўдзельнічаць у акцыі, каб выказаць сваё абурэнне, хаця мяне і не затрымлівалі яшчэ падчас гэтых мірных пратэстаў. Нават на свежым паветры, нават цягам часу акцыі было вельмі складана знаходзіцца ў такіх умовах. А знаходзіцца так у закрытай душнай камеры некалькі дзён, без магчымасці сесці, рухацца гэта жудасна».

photo_2020_08_22_17_01_36.jpg


Фота Дар'і Буракінай
Паводле telegram.com