Гэта ўжо падобна на флэшмоб: якія жэсты паказваюць беларускія футбалісты
Зразумела і без словаў.
![photo_2020_08_22_19_06_21.jpg photo_2020_08_22_19_06_21.jpg](/img/v1/images/photo_2020_08_22_19_06_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтыя дні ў Беларусі праходзяць мірныя акцыі салідарнасці і 22-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Падчас якога некаторыя беларускія футбалісты, святкуючы гол, падымаюць угору абедзве рукі, адна з якіх сціснутая ў кулак, а другая паказвае знак "V".
Сёння ў Гарадзеі так паступіў нападаючы «Руху» Алег Нікіфарэнка, які забіў у вароты мясцовага «цукровага» клуба.
А ўчора так святкаваў ўзяцце варот форвард «Іслачы» Мікалай Януш, аформіў дубль у вароты «Шахцёра».
tut.by