Міжнародная асацыяцыя распрацоўшчыкаў гульняў напісала ліст Лукашэнку

Міжнародная асацыяцыя распрацоўшчыкаў гульняў напісала адкрыты ліст, у якім выступіла ў абарону беларускіх грамадзян і распрацоўшчыкаў. Прыводзім яго з некаторымі скарачэннямі.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«Народ Беларусі выходзіць на вуліцы за сваё права на свабодныя і празрыстыя выбары і ў падтрымку сваіх асноўных правоў чалавека. Мірныя пратэстоўцы-грамадзяне былі сустрэты гвалтам, арыштамі і катаваннямі. Як глабальная арганізацыя з членамі па ўсім свеце, мы падтрымліваем народ Беларусі за вызваленне ўсіх палітычных вязняў і празрыстыя выбары, - гаворыцца ў заяве. - Відэагульні - гэта сродак інавацый, творчасці, тэхналогій і самавыяўлення. Распрацоўшчыкі гульняў не могуць квітнець без свабоды самавыяўлення. Жахліва ўсведамляць, што распрацоўшчыкі і іншыя грамадзяне былі жорстка збітыя і арыштаваныя за іх мірныя пратэсты. Спыненне доступу да Інтэрнэту не толькі заглушае галасы людзей, але і наносіць шкоду сродкам да існавання распрацоўшчыкаў, якія залежаць ад яго.

Грамадзяне Беларусі павінны сваімі галасамі вызначаць будучыню сваёй краіны. Мы тут, у Міжнароднай асацыяцыі распрацоўшчыкаў гульняў, падтрымліваем іх і тых, хто змагаецца за тое, каб іх галасы былі пачутыя».
Пасля гэтага прадстаўнікі асацыяцыі звяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі і Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць прымяненне гвалту супраць мірных пратэстуючых і вызваліць усіх палітычных зняволеных, сярод якіх ёсць таксама «распрацоўшчыкі гульняў і іншыя спецыялісты індустрыі, якія сталі аб'ектамі катаванняў і беспрэцэдэнтнай жорсткасці з боку ўрадавых сілавых структур».
Сярод іншых патрабаванняў: расследаваць ўсе выпадкі катаванняў і жорсткасці, правесці новыя, сумленныя і празрыстыя выбары (так як гэта «аснова дэмакратыі, неабходная для развіцця эканомікі краіны, у тым ліку і індустрыю камп'ютэрных гульняў»). А таксама - устанавіць, ці аказвала адміністрацыя ПВТ ціск на рэзідэнтаў і «расследаваць і прыцягнуць вінаватых у абмежаваннях доступу да сеткі інтэрнэт, якія назіраліся ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 9-га жніўня; гарантаваць, што доступ да сеткі інтэрнэт ніколі не будзе зноў абмежаваны, так як гэта істотна для рэалізацыі правоў чалавека і грамадзяніна».
У канцы аўтары звароту падагульняюць, што «калі гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, то мы будзем вымушаныя рэкамендаваць нашым партнёрам, праз усе даступныя нам сродкі і мерапрыемствы, пазбягаць супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Мы арганізуем дапамогу ўсім беларускім кампаніям з пераездам у іншыя краіны па іх выбару. Мы будзем рэкамендаваць усім іншым распрацоўнікам і іншым IT кампаніям пазбягаць інвестыцый і здзелак з Рэспублікай Беларусь».
tut.by