Лукашэнка прыбыў на ваенны палігон пад Гродна

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на палігон 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады пад Гродна, паведамляе дзяржагенства БелТА.

Гродна

Гродна

«Лукашэнку даложаць пра задуму комплекснага тактычнага вучэння са зводнай групоўкай на гарадзенскім тактычным напрамку», — інфармуе агенцтва.
Лукашэнка наведае раён засяроджвання 52-га танкавага батальёна, пункт кіравання ракетнага дывізіёна, а таксама рэактыўнага дывізіёна. Яму даложаць аб становішчы і выконваемых задачах.
Плануецца, што затым ён наведае пункт пастаяннай дыслакацыі механізаванай брыгады.
interfax.by