Лукашэнка звольніў кіраўніка аблвыканкаму Гродна, яго замяніў міністр Каранік
Гродна разам з Мінскам і Брэстам была адным з цэнтрам супраціву гвалту сілавікоў і фальсіфікацый выбараў.
На патрабаванне пратэстоўцаў тут неўзабаве выпусцілі ўсіх затрыманых, мясцовая тэлевізія дала слова апанентам улады, было дазволена ладзіць акцыі пратэсту. Гродна нават назвалі «вольным горадам».
Аднак неўзабаве старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой у адмысловым відэазвароце заявіў, што «адліга заканчваецца», недазволеныя масавыя мерапрымствы забараняюцца.
На сваёй пасадзе звольнены кіраўнік аблвыкакаму Уладзімер Краўцоў працаваў ад 2013 года.
Каранік быў міністрам аховы здароўя.
Паводле Радыё Свабода