Лукашэнка на мітынгу ў Гродне: Кадры збітых людзей — пастановачныя
Аляксандр Лукашэнка прыехаў на мітынг у Гродне. Ён выказаўся пра актуальныя падзеі ў краіне: назваў большую частку фатаграфій збітых людзей «пастановачнымі кадрамі», а таксама заклікаў дараваць сілавікам, «нават калі яны дзесьці памыліліся».
Размяшчаем выказванні Лукашнкі.
Пра Гродна
Мне шмат хто казаў: «У Гродне сітуацыя не тая, там нешта не тое». Я кажу: «Няпраўда, не можа быць, каб там так перакуліліся людзі». І убачыўшы гэты шматтысячны натоўп, я зразумеў, што Гродзенская зямля - гэта наша зямля.
Пра пратэсты
Беспарадкі - ядро, завадатары - не вы, не беларусы. Яны сядзяць там, пад Варшавай, пад Вільняй. Вы ж бачыце, куды гэтыя альтэрнатыўшчыкі пабеглі? Некаторыя зрабілі круг праз Расію і Украіну і там аселі.
Пра сілавікоў
Некаторыя знахабіліся да таго, што няшчасны мент на машыне прыехаў адрамантаваць машыну, каманда з Польшчы: ціснуць мянтоў. За што? Што вы будзеце рабіць, калі пачнецца бандытызм на вуліцах? Каму вы будзеце тэлефанаваць? 01, 02, 03 ці 101, 102, 103. Мы з дзяцінства ведаем гэтыя тэлефоны, якія не грамілі гэтых людзей. Гэта вашы людзі. Нават калі яны дзесьці памыліліся - прабачце іх.
Пра дзяўчынку, пацярпелую пасля сутыкнення з ваеннай машынай
Самае страшнае - калі будзе працягвацца ціск на людзей. Мы выпрацавалі алгарытм супраць тых, хто запалохвае, хто цкуе сям'і. Вазьміце нядаўна мы паказалі пра дзяўчынку гарадзенскую, якую нібыта збіў АМАП і ўся краіна рыдала! Пяць дзён рыдала краіна, якія нягоднікі амапаўцы. А што апынулася на самай справе? Добра, дзякуй таму бацьку, які знайшоў мужнасць і сумленна сказаў: бог з вамі, ніякі АМАП мяне не збіваў, мы трапілі ў ДТЗ. Дзякуй яму велізарнае, гэта мужная дзяўчына.
Пра фатаграфіі збітых сілавікамі
У інтэрнэце хто сядзіць? 60% паказвалі сінякі. 60% пастановачныя кадры! Пройдзе час, мы спакойна вам пра гэта скажам і пакажам. Сёння не час пра гэта казаць, каб не бударажыць людзей.
Пра прэзідэнцкі хлеб
Пытанне не ў Лукашэнку сёння. Я наеўся гэтага хлеба. Але ўявіце на хвіліну - не Лукашэнку. Хто сёння камандаваў б войскамі на заходняй мяжы? Мы б на гэтай плошчы ўжо не былі б гаспадарамі. Нас паламалі б, пакрышылі і выплюнулі б
Прамая трансляцыя размовы Лукашэнкі з гарадзенцамі ішла на YouTube-канале «RT на рускай». Ні на адным з беларускіх каналаў мы яе не знайшлі.
tut.by