Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца сярод 187 краін
24 ліпеня ААН апублікавала «Даклад аб чалавечым развіцці 2014».

        
    Лідэрамі рэйтынгу чалавечага развіцця ААН з'яўляюцца Нарвегія, Аўстралія і Швейцарыя. Апошнія ж месцы сярод 187 краін належаць Дэмакратычнай рэспубліцы Конга і Нігерыі.
Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца і знаходзіцца у групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.
У гэтай жа групе краін: 
Расійская Федэрацыя — на 57-м месцы, 
Казахстан — на 70-м, 
Азербайджан — на 76-м, 
Украіна — на 83-м, 
Арменія — на 87-м.
У трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця ўвайшлі: 
Туркменістан (103-е месца), 
Малдова (114-е), 
Узбекістан (116-е), 
Кыргызстан (125-е), 
Таджыкістан (133-е).
Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года ў якасці незалежнага аналізу тэндэнцый, прагрэсу і палітыкі ў галіне развіцця.
Паводле БелТА