“Белсат” перамог у судзе
Калегія Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь адхіліла іск дырэктара прыватнай кампаніі «Белсат плюс» Андрэя Белякова да SA TVP — заснавальніка тэлеканала "Белсат ТБ".

Міхась Янчук пасля суда. Фота Б. Гарэцкага
Суд вырашыў, што Белякоў не прадставіў доказаў парушэння выключнага права на таварны знак «Белсат» на тэрыторыі РБ.
Рашэнне ўступіла ў сілу і абскарджана ў касацыйным парадку быць не можа — толькі ў парадку нагляду.
Прадстаўнік «Белсат» у Беларусі Міхась Янчук згодзен з рашэннем суда, Андрэй Белякоў пакуль не каментуе яго.