Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара пад падпіску
Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з Ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску, паведаміла «Свабода».

Вольгу Такарчук схапілі 2 сакавіка ў межах арт. 391
Крымінальнага кодэкса. Тады ў розных гарадах Беларусі сілавікі затрымалі блізу
трох дзясяткаў адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.
На мінулым тыдні Вольгу Такарчук спрабавалі выклікаць у РУУС Першамайскага раёна сталіцы, аднак позву яна не атрымала.
2 сакавіка яна патэлефанавала маці і паспела сказаць, што яе «забіраюць». Прычынай была нібыта «абраза службовай асобы».
Папярэдні раз Вольгу Такарчук праваахоўнікі ўзялі 25 студзеня — тады яе муж Дзмітры растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з акна.