Больш за 20 чалавек затрымалі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»
Па справе "Чорнай кнігі Беларусі" затрымалі больш за 20 чалавек, у тым ліку дзяржслужачых і былых сілавікоў.
![_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Следчы камітэт Беларусі заявіў пра затрыманне больш за 20 чалавек па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Сілавікі сцвярджаюць, што сярод затрыманых — дзяржслужачыя і былыя сілавікі.
«На сённяшні дзень "група тэхнічнай падтрымкі" злачыннай супольнасці налічвае дзясяткі чалавек. Сярод іх выяўленыя работнікі дзяржорганаў, былыя праваахоўнікі і асобы, якія мелі доступ да асабістых звестак беларусаў», — заявілі ў Следчым камітэце.
Следчыя кажуць, што яны прааналізавалі ўсе носьбіты інфармацыі асуджанай на шэсць гадоў Соф'і Сапега, якая паводле версіі следства, адміністравала тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі", дзе публікавалі асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.
Тых удзельнікаў "Чорнай кнігі Беларусі", хто знаходзіўся ў Беларусі затрымалі і кажуць, што пазней ім прад'явілі абвінавачванні.
Нагадаем, Сафію Сапега затрымалі 23 траўня мінулага года разам з Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Сафію прысудзілі да 6 гадоў зняволення