Брэст. Ці адбудзецца рэферэндум адносна будаўніцтва завода?

Працяглы час у Берасці людзі змагаюцца супраць шкоднага свінцовага завода акумулятарных батарэй «АйПаўэр».

1200_1_kormlenie_golubej_14102018_ovsyanik_bg_833x400.jpg

Ён размешчаны побач з горадам і пагражае здароўю жыхароў горада і раёна.

Супраць шкоднага мерапрыемства было сабрана 7,5 тысяч подпісаў, здабытыя многа фактаў яго шкоднасці, праведзены незалежныя экспертызы, людзі кожную нядзелю праводзяць маўклівыя акцыі “кармлення галубоў”, скіраваныя знакава супраць завода. Але чыноўнікі замест дапамогі пачалі праз міліцыю і суды прэсаваць актывістаў супраціву.

Чарговы крок супраціву — рэферэндум, кажа актывіст Аляксандр Кабанаў:

— Пытанне адносна рэферэндуму вісела ўжо недзе паўгады. Мы абмяркоўвалі, ладзіць яго ці не, узважвалі ўсе плюсы і ўсе мінусы. Плюс у тым, што можна будзе падключыць грамадзян і азнаёміць з гэтай праблемай тых, хто яшчэ не ў курсе. Мінус у тым, што нашы ўлады цудоўна ўмеюць рабіць разнастайныя мерапрыемствы, як вырабы, рэферэндумы і гэтак далей. Мы цудоўна разумеем на што ідзем.

Паводле Аляксандра Кабанава, каб да вынікаў рэферэндуму быў давер, у камісіях павінны быць актыўныя грамадзяне, а таксама назіральнікі. На ўчастках будуць устаноўлены відэакамеры. Заадно гэта будзе пракат перад будучымі выбарамі. Берасцейцы ўсё больш пачынаюць разумець, што няўдзел у грамадскім і палітычным жыцці — гэта не ёсць добра.

Беларускае Радыё Рацыя