BY_help аплаціць штрафы за вывешаныя бчб сцягі
Усе, хто атрымлівае штрафы (фізічныя і юрыдычныя асобы) за размяшчэнне
нацыянальнай сімволікі, могуць звяртацца па дапамогу ў кампанію BY_help, — паведаміў Андрэй Стрыжак.
Мы маем права на нашы сімвалы, што б пра гэта ні казала ўлада і як бы ні спрабавала забараніць нам іх дэманстраваць і ганарыцца імі.
Заяўку на дапамогу ад кампаніі BY_help можна пакінуць па спасылцы http://bit.ly/byhelpme
ПАДКРЭСЛІВАЮ АСОБНА:Заявы міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб незаконнасці працы фондаў і кампаній нікчэмныя і ніякім чынам не ўплываюць на нашу салідарную падтрымку.
Не спыняемся і перамагаем.