Замежныя дыпламаты прыехалі да Алексіевіч з візітам салідарнасці
Замежныя дыпламаты 10 верасня зноў прыехалі да нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч з візітам салідарнасці. Пра гэта паведамляецца на старонцы прадтаўніцтва ЕС у Беларусі у фэйсбук
"Пасля
ўчорашняга спантаннага візіта салідарнасці мы вярнуліся ў гасцінны дом
нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у амаль поўным складзе.
Мы,
амбасадары Еўрапейскага саюза, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі,
Францыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Румыніі, а таксама часовыя
павераныя ў справах Нідэрландаў, Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Швецыі і
кіраўнік Мінскага офіса амбасады Фінляндыі, захапляемся мужнасцю і
настойлівасцю спадарыні Алексіевіч і ўсіх сябраў Каардынацыйнага савета
Беларусі ды іншых грамадзянскіх ініцыятыў у патрабаванні таго, каб у
Беларусі панавала вяршэнства права, у абароне годнасці свайго народа, а
таксама суверэнітэта і незалежнасці сваёй краіны", — сказанна ў паведамленні.