Ці будуць «праязны дармаеда» і «праязны недармаеда», у Мінпрацы не кажуць

Якім будзе механізм збірання з дармаедаў дадатковай платы за транспарт ды іншыя сацыяльныя паслугі, што прадугледжана дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі? Пра гэта карэспандэнт Радыё Свабода запытаўся ў прэсавай сакратаркі Міністэрства працы Беларусі Вольгі Шцін.

8ec4d362_2557_4217_b99e_3f1de176a425_cx14_cy13_cw72_w1023_r1_s.jpg

«Пералік паслуг і парадак іх аплаты будзе вызначаны ў адпаведнасці з тэрмінамі, прадугледжанымі дэкрэтам», — адказала Шцін.
Міністарка працы Ірыны Касцевіч заявіла ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» 28 студзеня пра другую частку дэкрэту №1:
«Для тых, хто знаходзіцца ў працаздольным узросце і не хоча працаваць, не лічыць патрэбным, [прадугледжана] поўная кампэнсацыя затрат тых паслуг, якія ільгатуе дзяржава. Гэта і транспарт, і адукацыя, ахова здароўя, паслугі ЖКГ».
Свабода пацікавілася ў прадстаўніцы Мінпрацы, ці азначае гэта, што мэханізм спагнання такой кампэнсацыі ўжо распрацаваны?
«Які гэта мэханізм, мы не каментуем. Вядома, ён будзе распрацаваны ў тэрмін, прадугледжаны дэкрэтам №1», — заявіла Шцін.
Паводле дэкрэту №1, пералік паслуг, кампенсацыі якіх запатрабуюць ад дармаедаў, мае быць вызначаны да 1 красавіка 2018 году.