Ціханоўская: Той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць яго інтарэсы
Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала ўчорашнія затрыманні ў мінскіх дварах і падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу.
![Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай](/img/v1/images/photo5413622903435538621.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
«У Беларусі цяпер адны і тыя ж людзі аддаюць загады біць і затрымліваць людзей у іх уласных дварах і плануюць сходы, якія называюць усебеларускімі і народнымі. Відавочна, што той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць яго інтарэсы. Мы не перагарнем ніякую старонку пасля таго, як у родных раёнах нам пагражаюць зброяй. Мы будзем стаяць на сваім, пакуль не пабудуем тую краіну і ўладу, якую заслугоўваем», — напісала Святлана Ціханоўская.