Па справе Аўтуховіча? Затрымалі грамадскую актывістку Вольгу Маёраву
Пра гэта «Новаму Часу» паведаміла Ганна Шапуцька.
Сёння была затрыманая сілавікамі грамадская актывістка і экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Маёрава. Папярэдне па месцы яе жыхарства, у вёсцы Нача Крупскага раёну, быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.
У межах якой справы адбылося затрыманне, пакуль невядома. Магчыма, гэта звязана з гучнай справай Мікалая Аўтуховіча.