Цёмны бок Тэльманава, даведнік для АБСЕ
У справаздачы з 17 студзеня 2016 году назіральнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ зафіксавалі, што баявікі так званай “ДНР” занялі частку будынку больніцы ў мястэчку Тэльманава.
“У кантраляваным так званым “ДНР” Тэльманаве (50 км на паўночны ўсход ад Марыюпалю), назіральнікі 16 студзеня ўбачылі, што частка будынка больніцы была занятая ўзброенымі чальцамі “ДНР”. Вакол уваходу ў будынак і на вокнах былі размешчаныя мяхі з пяском і скрыні з боепрыпасамі”, — вядзецца ў справаздачы. Назіральнікі місіі таксама зазначаюць, што такім чынам ўмацаваны яшчэ адзін будынак у населеным пункце.
На падставе гэтых дадзеных валанцеры міжнароднай арганізацыі InformNapalm здзейснілі дадатковую выведку з выкарыстаннем адкрытых крыніцаў інфармацыі што да населенага пункту Тэльманава і ягоных ваколіцаў. Мы выявілі скопішча 122-мм гаўбіцаў Д-30А і вайсковых грузавых аўтамабіляў баявікоў з так званае “1-ай АМСБр ЗС ДНР” на паўночна-ўсходнім ускрайку пасёлку за два кіламэтры ад будынку больніцы, якую баявікі зрабілі сваім пунктам дыслакацыі.
Далей чытайце тут
Паводле: InformNapalm
Пераклад Дзяніса Івашына