Генпракурор: Януковіч кіраваў забойствамі на Майдане
Расследаванне па справе былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча практычна завершана, устаноўлена яго дачыненне да арганізацыі забойстваў на Майдане.
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Віктар Шокін ў эфіры тэлеканала “Інтэр”.
“Справа практычна завершана. Зразумела, што ён кіраваў праз сваіх людзей арганізацыяй забойстваў на Майдане”, — заявіў генпракурор.
Ён прызнаўся, што верыў у тое, што Януковіча можна будзе прыцягнуць да адказнасці.
“Як толькі вайна на Усходзе спыніцца — а, я спадзяюся, яна спыніцца, — то здаровы сэнс і вяршэнства міжнароднага закона пераможа, і мы зможам атрымаць Януковіча да сябе ва Украіну”, — сказаў Шокін.
Паводле: nn.by