Бацькі замыкалі сябра Улада Калеснікава ў псіхіятрычнай клініцы
Мікалай Падгорнаў распавёў радыё «Свабода», як яго «лячылі» ад палітычных поглядаў.
![padhorfo753.jpg padhorfo753.jpg](/img/v1/news/full/padhorfo753.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалай кажа, што цяпер п'е седатыўные прэпараты. Не ведае, як справіцца інакш са сваім станам. «Я да гэтага часу не магу паверыць, што Ўлад памёр. Кожны дзень плачу. У мяне быў
адзін сапраўдны сябар. Мы вельмі падобныя шмат у чым, але я ўмею быць дыпляматычным, казаць людзям тое, што яны хочуць пачуць. А Улад быў бескампрамісны ва ўсiм. Ён не лічыў патрэбным крывадушнічаць
і хлусіць дзеля ўласнай бяспекі», — кажа Мікалай.
У кастрычніку бацькі паклалі Мікалая ў вострае аддзяленне падлеткавага цэнтра пры маскоўскай псіхіятрычным шпіталі №15. «Я даў згоду на шпіталізацыю пад уплывам сям'і і
псіхіятра. Ён мне заявіў: «Калі хочаш, каб з цябе, асацыяльнага элемента, зрабілі годнага члена грамадства, трэба лячыцца». Давалі самыя моцныя прэпараты: галоперыдол, амітрыпцілін,
акінетон, прапазін. «У вольны ад лячэння час з-за пабочнага эфекту лекаў я мог толькі тупа хістацца з боку ў бок. Галава была як у тумане, я не мог прачытаць ні радка. На паветра мне
выходзіць не дазвалялі, часам удавалася ўгаварыць санітара праветрыць палату перад сном», — кажа Мікалай.
Яго выпісалі за некалькі дзён да паўналецця. Лекары так і сказалі: «Мы не хочам займацца афармленнем папер, перакладаць ў дарослае аддзяленне». Пасля выпіскі з бальніцы Мікалай
пад кантролем бацькоў працягваў прымаць нейралептыкі.
Бацькі адсялілі яго да бабулі. Яны не хочуць, каб Мікалай меў зносіны з малодшым братам.
* * *
18-гадовы Улад Калеснікаў скончыў жыццё самагубствам 25 снежня. Імя юнака стала шырока вядома ў чэрвені 2015 года, калі ён прыйшоў на заняткі ў футболцы з украінскім сцягам і надпісам
«Вярнуць Крым!», а таксама вывесіў у Падольску, дзе ён вучыўся, антываенны лозунг. Пасля гэтага Улад быў адлічаны з тэхнікума. Ім зацікавіліся спецслужбы: паліцыянты прыходзілі і
пыталіся, адкуль ён узяў футболку. Дзед, прыхільнік Пуціна, адправіў яго да бацькі, у Жыгулёўск. У ваенкамаце ён уключыў запісаны гімн Украіны і адмовіўся ісці ў войска.
Гісторыя Улада Калеснікава стала шырока вядомая, пра яго пісалі і расейскія, і заходнія СМІ. Ён вёў папулярны блог і ўдзельнічаў у шэрагу апазіцыйных груп у «фэйсбуку». Аднак у
Жыгулёўску Улад не знайшоў супольнай мовы са сваякамі і скардзіўся на цкаванне з боку аднагодкаў:
«Адносіны з людзьмі проста жах — ужо абяцалі пабіць, кідалі ў мяне бруд і снежкі, пастаянныя абразы і штурханне локцямі ў калідорах. Нават адзін даў у твар (нямоцна, на
шчасце). Мне нельга звяртацца ў паліцыю (тыя яшчэ ўлетку далі зразумець, што дапамагаць мне не будуць і, працытую, «сам бы табе ў морду даў за такія рэчы…» У Жыгулёўску
тут са мной наогул што заўгодна могуць зрабіць. Адчайна шукаю, куды можна з'ехаць», — пісаў ён у лістападзе карэспандэнту Радыё Свабода.
25 снежня Улад Калеснікаў прыняў смяротную дозу лекаў. Паліцыя паведаміла, што выратаваць яго не ўдалося.
Паводле "Нашай Нівы"