Сярод расіян сімпатый да Беларусі крыху паменшала
На «вельмі добра» ацэньваюць сваё стаўленне да Беларусі 18% апытаных расіян.
У канцы студзеня гэтага года расійскі «Левада-Цэнтр» правёў апытанне сярод сваіх суграмадзян, каб вывучыць іх успрыманне іншых краін. Як вынікае з даследавання, сімпатый да
Беларусі крыху паменшала.
На «вельмі добра» ацэньваюць сваё стаўленне да Беларусі 18% апытаных расіян. Для параўнання, больш такіх адказаў гучала ў траўні 2015 года (29%), хоць у сярэднім за 2014 год
гэтая лічба складала ўсяго 12%.
63% расіян ацанілі сваё стаўленне да Беларусі варыянтам «у асноўным добра". Падчас папярэдняга такога апытання (лістапад 2015 году) такіх было 64%. А ў сярэднім за 2014 год
— 71%.
«У асноўным дрэнна» ставяцца 9% расейцаў, «вельмі дрэнна»— яшчэ 2% апытаных. 8% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на гэтае пытанне.
Апытанне праводзілася 22-25 студзеня 2016 года па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1600/800 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэй у 137 населеных
пунктах 48 рэгіёнаў краіны. Даследаванне праводзілася дома ў рэспандэнта мэтадам асабістага інтэрві'ю. Статыстычная памылка дадзеных гэтых даследаванняў не перавышае 4,1%.
Паводле беларускай службы "Польскага радыё"