
Дзеянне ліцэнзій медцэнтраў прыпынена да ліквідацыі парушэнняў. Рашэнне ўступае ў сілу 28 лістапада.
Так у медцэнтры «Кравіра» ўстаноўлены грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстання незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі.
Таксама там зафіксаваны факты невыканання клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя, у тым ліку службай анестэзіялогіі і рэанімацыі, а менавіта выяўлены факты аказання медыцынскай дапамогі з парушэннямі, якія з'яўляюцца вельмі значнымі і могуць пацягнуць, а магчыма пацягнулі, прычыненне шкоды жыццю і здароўю, што характарызуе медыцынскую дапамогу як небяспечную. Арганізацыя медыцынскай дапамогі ў гэтым цэнтры стварае рэальную пагрозу жыццю пацыентаў пры магчымым развіцці ўскладненняў у раннім пасляаперацыйным перыядзе, гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.
Зафіксаваны ️парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;
- парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі;
- парушэнні ў сферы абарачэння лекавых сродкаў, а менавіта неналежнага іх захоўвання;
- парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў, у тым ліку парушэнні пры правядзенні стэрылізацыі эндаскапічнага абсталявання.
У ТАА «Доктар Нэма» зафіксаваны: грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі; парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў.
У ТАА «ПлеядаМед»(Dental Clinic):
- устанаўленне факта выканання віду работ, не заяўленых у ліцэнзіі;
- парушэнні патрабаванняў да займання пасад (выкананне работ спецыялістам не па сваёй спецыяльнасці і кваліфікацыі);
- парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў (у частцы правядзення дэзінфекцыі, стэрылізацыі, устаноўлены факты паўторнага прымянення аднаразовых медвырабаў, выкарыстання для лячэння нестэрыльных медвырабаў і інш.);
- грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстання незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі, лекаў і методык.
Названыя парушэнні ў ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нэма», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic) маглі выклікаць прычыненне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды, падкрэслівае Мінздароўя.
Варта зазначыць, што з такой жа фармулёўкай зачыняліся і іншыя прыватныя медычныя ўстановы, напрыклад, «Ладэ». А потым быў пазбаўлены ліцэнзіі «Нардзін».
Рэпрэсіі ў дачыненні да прыватных медцэнтраў многія звязваюць з тым, што яны аказвалі бясплатную дапамогу пацярпелым ад міліцэйскага гвалту пасля 9 жніўня 2020 года.
Пры гэтым спецыялісты канстатуюць высокі адток медыкаў з краіны.