«Ладэ» вярнулі ліцэнзію. Заўтра медцэнтр аднаўляе працу
Медыцынскі цэнтр «Ладэ» аднаўляе працу з 16 чэрвеня.
«Ладэ» аднаўляе аказанне медыцынскіх паслуг па ўсіх напрамках ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах — такая аб'ява з'явілася на сайце медцэнтра, піша devby.io.
У Адзіным рэестры ліцэнзій статус ліцэнзіі «Ладэ» пазначаны як «дзеючая». Дата прыняцця рашэння — 14 чэрвеня.
«Ладэ» не працаваў месяц — з 16 траўня. Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі нібыта з-за шматлікіх парушэнняў, якія «могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такога шкоды».