«Часам не да законаў». Цяпер гэтае правіла распаўсюджваецца і на пошту
Вольга Хіжынкова за 42 дні зняволення не атрымала ніводнага з дасланых ёй соцень лістоў. А жыхары вёскі Копішча Мінскага раёна зладзілі эксперымент: паслалі аднавяскоўцу-сутачніку 14 лістоў з крыжаванкай. Даставілі яму толькі 3, паведамляе «Наша ніва»
Пра гэта расказаў жыхар Копішча Глеб Ільюшка, які выйшаў на свабоду 24 снежня.
33-гадовы Глеб сядзеў у ІЧУ Баранавіч. Яго затрымалі 29 лістапада ў мінскім Уруччы.
«Гэта лісты, якія я атрымаў на сутках. Іх шмат. Але, як выявілася, гэта малая частка таго, што мне дасылалі людзі, — кажа ён.
— Большасць лістоў проста не перадалі. Як і большасць лістоў, якія я дасылаў у адказ, не прапусцілі. Хаця там і не было нічога крамольнага. Як прыклад, суседзі з нашай вёскі склалі для мяне адмысловую крыжаванку і, каб яна дакладна да мяне трапіла, выслалі 14-цю лістамі. Дайшло толькі 3 экзэмпляры. Мяне перапаўняе крыўда ад таго, колькі было змарнавана! Таму я раю ўсім, хто мае адправіць свой ліст зняволенаму, перад адпраўленнем зрабіць яго фотакопію. Нават калі вашае паведамленне не трапіць да адрасата, ён ці яна зможа прачытаць яго, ужо выйшаўшы на волю, і атрымаць зарад вашай пазітыўнай энергіі. Пішыце зняволеным, гэта для іх важна!» — піша «сутачнік».
А вось тая самая крыжаванка: