Чаты медуніверсітэта прызналі экстрэмісцкімі
Прадукцыя дзвюх супольнасцей БДМУ ў тэлеграме прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамдяе Генпракуратура.

Па заяве пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска інфармацыйная прадукцыя суполак у месенджары Telegram «Рупар БДМУ / Рупор БГМУ» і «Светя другим БГМУ чат» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Цяпер за распаўсюджванне інфармацыі з гэтых каналаў пагражае адміністрацыйная адказнасць.