Тры лайкі пад пастом палічылі «распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Вартаўніка астравецкай школы арыштавалі ды асудзілі да 10 сутак арышту за лайкі пад каментарамі ў пасце «экстрэмісцкага» канала.
На жыхара Астраўца, які працуе вартаўніком у мясцовай сярэдняй школе, міліцыянты склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.
Распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў» палічылі каментары мужчыны, якія той пакінуў у «Вконтакте» пад пастом з канала Сцяпана Пуцілы.
Астраўчанін прызнаў сваю віну, але патлумачыў, што не ведаў пра прызнанне старонкі «экстрэмісцкай». Доказамі віны мужчыны суд палічыў тры «лайкі» да каментароў пад гэтым пастом. Суддзя прызначыў падсуднаму 10-сутачны арышт.