Тэлеграм-чат «Скрыганава, КАСКАД» прызнаны экстрэмісцкім
Па ініцыятыве мінскага следчага ўпраўлення тэлеграм-чат «Скрыганава, КАСКАД» прызнаны экстрэмісцкім, а група грамадзян з чату — экстрэмісцкім фарміраваннем.
Следчае ўпраўленне УСК па горадзе Мінску паведаміла, што “працягвае расследаванне
крымінальнай справы аб масавых беспарадках, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы
ў 2020 годзе”.
Інфармацыя, размешчаная ў тэлеграм-чаце «Скрыганава, КАСКАД», “накіраваная на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і правакавання сацыяльнай варожасці, утрымлівае заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і да масавых беспарадкаў”.
На гэтай падставе, адзначае мінскае Следчае ўпраўленне, яны накіравалі ў суд іскавую заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-чата экстрэмісцкімі матэрыяламі, і яна задаволена.
Акрамя гэтага — таксама па ініцыятыве УСК па Мінску — “група грамадзян, якая ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай гэтага рэсурсу, прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем”.