ЧП на Новаваронежскай АЭС — яна такая ж як БелАЭС
На Новаваронежскай АЭС раптам адключыўся энергаблок — праз два тыдні з пачатку працы. Непакой выклікае той факт, што расійская электрастанцыя, на якой адбылося надзвычайнае здарэнне, з'яўляецца братам-блізнюком Беларускай АЭС, якая будуецца.
Інфармацыю пра тое, што шосты энергаблок Новаваронежскай АЭС быў адключаны ад сеткі «з-за адмовы электрычнага генератара», апублікаваў расейскі рэсурс bellona.ru. Таксама паведамляецца, што прычыны і наступствы нечаканага адключэння нядаўна запушчанага энергаблока пакуль не ясныя.
Першапачаткова чакалася, што энергаблок атрымаецца ўвесці ў строй у 2012 годзе, аднак з-за затрымак пры яго будаўніцтве гэта ўдалося зрабіць толькі праз чатыры гады. Ён быў запушчаны ў жніўні 2016 года, а 26 кастрычніка быў выведзены на поўную магутнасць. Аднак, прапрацаваўшы ўсяго два тыдні, энергаблок быў адключаны ад сеткі.
Аб падрабязнасцях надзвычайнага здарэньня на Новаваронежскай АЭС паведаміла мясцовае выданне «Блокнот Воронеж».
Паводле звестак рэсурсу, адключэнню ноччу з 10 на 11 лістапада энергаблока №6 папярэднічаў выбух, які развярнуў турбінны цэх. Яго наступствы былі даволі сур'ёзнымі — ў турбінным цэху згарэў генератар, які не падлягае аднаўленню.
«Таксама выбухнуў трансфарматар, пагарэла электрыка. Для дэмантажу цяпер спатрэбіцца велізарная сума грошай, на станцыі працуюць усе камісіі, сітуацыя надзвычайная», — напісаў журналіст.
Для беларусаў гэтая інфармацыя ўяўляе цікавасць з-за таго факту, што новая Беларуская АЭС, якая ўзводзіцца ў Астраўцы, будуецца па тым жа праекце, што і Новаваронежская. Больш за тое, на ёй таксама будзе выкарыстоўвацца рэактар аналагічнага тыпу.
Нагадаем, у лістападзе стала вядома, што запуск Беларускай АЭС зноў адкладаецца — першы энергаблок электрастанцыі будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе.
Паводле udf.by