Дапамажыце выратаваць Машу! (абноўлена!)

Неабходныя грошы для шасцігадовай Машы беларусы сабралі ўсяго за гадзіну! Грошы працягваюць паступаць, на момант публікацыі матэрыялу дзяўчынцы перавялі ўжо 6219 еўра.

photo_2021_12_08_12_04_52.jpg

Маша Марцёшкіна разам з мамай былі вымушаныя бегчы з Беларусі ў Кіеў у ліпені гэтага года. Машы шэсць гадоў. Яна з мамай жыве ў хостэле.

Аднак з дзяўчынкай здарылася бяда — яна моцна выцялася галавой. У клініцы зрабілі МРТ і па яго выніках прызначылі тэрміновую шпіталізацыю і аператыўнае лячэнне.

Машы трэба тэрмінова рабіць аперацыю, бо выяўлена гематома, а таксама кіста.

Аперацыя прызначаная на сёння, на 14:00. Кошт аперацыі ў клініцы 180.000 грыўняў (5820$) – і гэта толькі 2/3 кошту лячэння, неабходнага для пачатку правядзення аперацыі!

Пакуль грошы для аперацыі маці ўзяла ў пазыку.

Новы Час спраўдзіў інфармацыю: у клініцы Машу сапраўды рыхтавалі да аперацыі. Дакументы, якія пацвярджаюць і здарэнне, і неабходнасць аперацыі, ёсць у рэдакцыі.

Дапамажыце выратаваць Машу!

photo_2021_12_08_12_04_52__2_.jpg

Рэквізіты мамы Машы: 4149 6090 0568 7928  

05/25

Калі ў вас не атрымліваецца зрабіць перавод, бо карта рэзідэнцкая, вы можаце выкарыстаць нумар рахунку.

Установа банка: Прыватбанк

МФА банка: 305299

Атрымальнік плацяжу: MARTSIOSHKINA AKSANA

IBAN: UA963052990000026204907120893

Рахунак атрымальніка: 26204907120893

Валюта карты: UAH

РНУКПН атрымальніка: 000000000

Прызначэнне плацяжу: Папаўненне рахунку MARTSIOSHKINA AKSANA

Маці абяцае паведаміць пра завяршэнне збору сродкаў адразу ж, як на рахунку з’явіцца патрэбная для аперацыі сума!

Нумар клінікі, дзе вы можаце ўдакладніць інфармацыю пра стан і планавую аперацыю Машы Марцёшкінай:

+ 380673900318 — менеджар стацыянара