Украіна скасавала мыта ў памеры 35% на імпарт беларускіх аўтобусаў і цяжкавікоў

Пастанова пра ўвядзенне гэтага мыта была прынятая ў красавіку.

_203965.jpg

Украіна скасавала мыта ў памеры 35% на імпарт беларускіх аўтобусаў і цяжкавікоў.
Пастанова пра ўвядзенне гэтага мыта была прынятая ў красавіку, аднак цяпер Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі ўкраінскага ўраду скасавала яе.
Гэта адбылося праз судовы пазоў гандлёвага дому «МАЗ Украіна», які палічыў, што ўвядзенне мыта парушае двухбаковую дамову пра зону вольнага гандлю. На пачатку лістапада Вярхоўны суд Украіны прызнаў правату прадстаўніцтва «МАЗу».