Дар'я Лосік звольнілася з Баранавіцкай паліклінікі
Дар'я Лосік, жонка палітвязня Ігара Лосіка, звольнілася з Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі, дзе працавала эканамістам. Пра гэта яна паведаміла ў Фэйсбуку.
«Адразу адзначу, што я звольнілася сама, не чакаючы, пакуль мяне папросяць. А тое, што папрасілі б, у гэтым не было ніякіх сумневаў. Бо я працавала ва УАЗ "Баранавіцкая цэнтральная паліклініка" на пасадзе эканаміста. Працавала з бюджэтам горада, які вылучаўся на мае арганізацыі. І тут гаворка нават не толькі пра звальненне з-за маёй актыўнай пазіцыі ў дачыненні да рэжыму, а пра звальненне ў выніку падставы, якая з лёгкасцю магла адбыцца», — напісала Дар'я.
Яна адзначыла, што ў верасні 2018 года такі выпадак ужо быў, калі з усіх арганізацый аховы здароўя горада дзяржкантроль правяраў толькі чатыры яе. «Супадзенне? Не думаю», — напісала яна.
Ігар Лосік асуджаны па «справе Ціханоўскага» на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончыя арганізацыі, уключаючы сусветную «Amnesty International», прызналі Ігара палітычным зняволеным.