Яшчэ 15 чалавек прызнаныя палітвязнямі
Праваабарончая супольнасць сёння, 3 лютага, выступіла з адмысловай заявай наконт прызнання палітычнымі вязнямі чарговай групы затрыманых. Сярод іх Анатоль Латушка і Алена Гнаўк.

Праваабарончыя
арганізацыі выступілі з супольнай заявай аб прызнанні 15 новых палітычных
зняволеных.Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна
вызваліць усіх палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
Пераслед і пазбаўленне волі наступных асоб названы палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зняволенымі:
- Яраслаў Гебень, асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Мікіта Мурын асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Глеб Лёгкі асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Арцём Прыгажаеў асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Вольга Кукушкіна асуджаная па ч.1 арт. 368 КК за «абразу А.Лукашэнкі» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Яўген Салаўёў, асуджаны па арт. 368 КК за «абразу А.Лукашэнкі» на 9 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Алег Дмітрачэнка асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Павел Гваздоўскі асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Андрэй Кругленя, асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Алег Гаўрылаў узяты пад варту па абвінавачанні па арт. 367 КК за «паклёп на А.Лукашэнку»;
- Алена Гнаўк узятая пад варту па абвінавачанні па арт. 367, 369-1 КК за «паклёп на А.Лукашэнку» і «дыскрэдытацыю Беларусі»;
- Руслан Асятроў узяты пад варту па абвінавачанні па арт. 130 КК па «справе Зельцэра»;
- Сяргей Крэйда ўзяты пад варту па абвінавачанні па арт. 130 КК па «справе Зельцэра»;
- Алена Маліноўская ўзятая пад варту па падазрэнні па арт. 339 КК у «хуліганстве» — маляванні ў грамадскіх месцах герба «Пагоня»;
- Анатоль Латушка ўзяты пад варту па падазрэнні па арт.339 КК у « хуліганстве» — маляванні ў грамадскіх месцах герба «Пагоня».

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. А таксама прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб ды спыніць усе раней распачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.
